четверг, 31 марта 2011 г.

Макет Халоднай сінагогі на Школішчы

Прывітаньне, пару дзён таму скончыў працу над праэктам Халоднай сінагогі (Kalterschul).
яна калісьці стаяла на беразе Дняпра, па сучаснай вуліцы Грамадзянскай. На гэтай вуліцэ захавалася толькі 3 будынкі (сінагога знаходзілася за белым аднапавярховым будынкам крыху ў глыбі вуліцы). Наогул ад Школішча мала што засталося, а яшчэ сто год таму гэта быў самы густанаселены раён гораду...

Сінагога была пабудавана ў 17 ст., напрыканцы якога была распісана вялікім майстрам Іцхакам бэн Леві Сегалам. Роспісы сінагогі з'яўлялісь культурнай каштоўнасьцю Эўрапейскага масштабу.
Але ня гледзячы на гэта, сінагога была разабрана гарадскімі ўладамі на дровы ў 1930х гадах. Помнік культуры, які перажыў шмат войн і пажараў і захаваўся ў сваім арыгінальным выглядзе, быў барбарскі зьнішчан і забыты. А на яго мейсцы зараз расьце трава...
Макет быў створаны па просьбе А. Ліціна для яго выставы, і заняў сваё законнае мейсца на макеце старага Магілёва.





2 комментария:

  1. вельмі патрэбнай справай займаецеся! Архітэктурная секцыя дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў шукае кантактаў з такімі апантанымі абаронцамі спадчыны, як Вы=) тэлефануйце, будзем удзячныя новаму знаёмству. Андрэй: 3680203(уэл); 5700203(мтс) Папярэдне адразу пытанне да справы: па якіх матэрыялах Вы рабілі гэты макет сінагогі?
    ps: вось крыху нашых напрацовак, калі цікава:) http://ais.by/story/8201
    http://pomniki.budzma.org/news/minskaye-zamchyshcha-yakim-yano-mozha-stac
    http://pomniki.budzma.org/news/zaprashayem-na-prezyentacyyu

    ОтветитьУдалить
  2. па-першае, нажаль патэлефанаваць мне будзе крыху складана, бо жыву ў нямеччыне. таму пішыце мне на і-мэйл:
    hitrylis13 сабака gmail.com
    ці ў ЖЖ (з правага боку ў спасылках)

    сінагогу рабіў па старым фотаздымкам, нажаль ніякіх дакладных плянаў у мяне не было (ды сумняваюся ці яны існуюць...). таму кагешне макет не 100% аутэнтычны, але ж трэба быць вельмі экспертным экспертам каб заўважыць гэткія дэталі ; )
    вось самі фоткі ў маім альбоме:
    picasaweb.google.com/hitrylis13/01MogilevHistory#5524843535347542786
    picasaweb.google.com/hitrylis13/01MogilevHistory#5524844870795589170
    picasaweb.google.com/hitrylis13/01MogilevHistory#5556213248159459074
    picasaweb.google.com/hitrylis13/01MogilevHistory#5556211658981010370
    і два малюнкі:
    picasaweb.google.com/hitrylis13/01MogilevHistory#5563846319884836866
    picasaweb.google.com/hitrylis13/01MogilevHistory#5563846313671159746

    а ваш праэкт я ў сеціве сустракаў, па добраму зайздрошчу : ) хацеў бы я наш Магілёў так пабачыць... але я адзін буду целепацца яшчэ доўга, адну ратушу будую ўжо трэцьці месяц...

    ОтветитьУдалить