понедельник, 15 сентября 2014 г.

Роспісы Халоднай сінагогі на Школішчы

Спрабую стварыць макет купала Халоднай сінагогі на школішчы.
Праграма мінімум: купал паводле копій Рыбака усталяваны ўнутры макета сінагогі.
Праграма максімум: роспісы Рыбака з кавалкамі арыгінальных здымкаў і каляровых копій + па магчымасьці іншыя дэталі інтэр'еру.

UPD 170914: першы варыянт купалу гатовы.
відэаролік унізе ! ! !

Нажаль позна заўважыў недакладнасьць мадэлі. Купал не быў простай абрэзанай пірамідай, але некалькі разоў мяняў вугал пад самай стольлю (2, ці 3, трэба яшчэ разабрацца і потым перарабіць усю мадэль). Але агульнае ўражаньне можна ўжо атрымаць і зараз ; )
Скрыньшоты і ход працы як заўсёды ўнізе.
працоўнага часу: 7:30 гадзін

Спасылка на макет сінагогі: ТУТ
Спасылка на відэа ролікі: ТУТ
Спасылка на здымкі роспісаў: ТУТ

UPD 150914: 6 граней + столь гатовыя.

UPD 140914: разабраўся як рабіць фотатэкстуры, зрабіў палову роспісаў.
Скрыньшоты як заўсёды ўнізе.
працоўнага часу: 5:00 гадзін

Скрыньшоты адкрываюцца ў новым акне ў большым памеры:

14.09.2014


15.09.2014


17.09.2014

Комментариев нет:

Отправить комментарий